У Гродне ўшанавалі памяць ахвяр смаленскай катастрофы

Генеральны консул у Гродне Анджэй Хадкевіч і выканаўца абавязкаў старшыні “Саюза палякаў на Беларусі” Анжаліка Арэхва згадалі тых, хто наведваў Гродна і падтрымліваў мясцовую польскую супольнасць.

Гэта намеснік міністра замежных спраў Анджэй Крэмер, які прадстаўляў польскі бок у камісіі па вырашэнні канфлікту вакол СПБ. Віцэ-маршалак Сенату Крыстына Бахенак, дзякуючы якой агульнапольскую дыктоўку пішуць палякі ва ўсім свеце. Віцэ-маршалак Сейму Кшыштаф Путра неаднаразова быў у Гродна ў перыяды абвастрэння сітуацыі вакол СПБ. Нарэшце, прэзідэнт Лех Качыньскі. “У часе прыёму прадстаўнікоў “Саюза палякаў” ён казаў: “Заўжды можаце на мяне разлічваць!” — узгадала Анжаліка Арэхва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі