У Гродне ўсталююць помнік Максіму Багдановічу
Сярод 20 праектаў перамагла скульптурная кампазіцыя "Вянок" сталічных мастакоў на чале з Леанідам Гумілеўскім.
Пасля дапрацоўкі помнік з'явіцца ў цэнтральным парку імя Жылібера недалёка ад дома-музея Максіма Багдановіча. БЕЛТА нагадвае, што ў Гродне паэт правёў сваё дзяцінства.