У Гродне затрымалі дзевяць тон кантрабанднага спірту

Як паведамляе БЕЛТА, міліцыянты атрымалі аператыўную інфармацыю, што ў вобласць рыхтуецца нелегальная пастаўка вялікай партыі спіртазмяшчальнай прадукцыі. У гаражы яны затрымалі мікрааўтобус, з якога якраз выгружалі 2 тоны спірту. Акрамя таго, на адной са стаянак у Гродне праваахоўнікі затрымалі фуру, у якой было яшчэ больш за 7 тон спірту.

Спіртазмяшчальная вадкасць прыбыла ў Беларусь з Расіі. Прыблізны кошт прадукцыі складае каля 800 млн рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі