У Гродне жыве адзіная ў Беларусі фотамадэль-андрагін (фота)
Студэнт медуніверсітэту Саша Ханін знешне так падобны да дзяўчыны, што яго часам нават запрашаюць на дэманстрацыю жаночых калекцый вопраткі.
Так, на апошнім “Млыне моды” ён выходзіў на подыум спачатку ў мужчынскім гарнітуры, а потым у адкрытай вечаровай сукенцы і на высокіх абцасах. Хлопцу 18 год і ён любіць выкладваць свае эпатажныя фота ў сеціва. Саша спакойна ставіцца да сваёй незвычайнай знешнасці і збіраецца рабіць мадэльную кар’еру. Ён ужо мае прапановы ад замежных агенцтваў.
Дарэчы, мадэлі-андрагіны робяцца ўсё больш папулярнымі ва ўсім свеце. Хлопцы, якія сваёй прыгажосцю нагадваюць дзяўчат, выходзяць на подыумы і ўдзельнічаюць у фотасесіях. Але Саша Ханін пакуль адзіная ў Беларусі мадэль-андрагін, паведамляе Гродзенскі блог.