У гродзенскага “Нёмана” будзе нарвежскі легіянер
Шэрагі хакейнага клуба папоўніць малодшы брат знакамітага нарвежскага форварда Патрыка Торэсена — Стэфен Торэсен.
Як інфармуе афіцыйны сайт нарвежскага клуба “Валерэнга”, за які Стэфен выступаў цягам папярэдніх пяці сезонаў, кантракт навабранца з беларускай камандай будзе разлічаны на 1 год.
У мінулым сезоне Стэфен Торэнсен, якому 3 чэрвеня спаўняецца 27 год, набраў 33 (16+17) бамбардзірскіх балы ў 31 паядынку рэгулярнага чэмпіянату Нарвегіі. Пры гэтым ён меў 22 хвіліны штрафу і паказнік карыснасці +17, паведамляе БЕЛТА. У плэй-оф, дзе яго каманда дабралася да паўфінала, форвард зарабіў 7 (3+4) ачкоў у 12 матчах.
У паслужным спісе Торенсена-малодшага выступы за юнацкую каманду шведскага “Фэр’естада”, клуб другога па рангу нарвежскага дывізіёна “Скёр”, а таксама за “Стурхамар” у наймацнейшай нарвежскай лізе. На дарослым узроўні легіянерскі досвед нападаючага вычэрпваецца паловай сезона 2007-2008 у камандзе “Векшо”. Спартсмен таксама выступаў на чэмпіянатах свету за юнацкую і моладзевую зборныя Нарвегіі, удзельнічаў у Чэмпіянаце свету-2007.