У інтэрнэт-рэвалюцыянера канфіскавалі ноўтбук
23 красавіка ўвечары на польска-беларускай мяжы пры ўездзе ў Беларусь абшукалі Сяргея Бяспалава, актывіста “Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку”.
У выніку дагляду ў маладога чалавека адабралі ноўтбук, пасля чаго адпусцілі. Сяргей без новых прыгодаў даехаў да Мінска.