У інтэрнэце “прэзентавалі” першы беларускі планшэт Иntegral-Pad (відэа)
Працуе ён на сістэме Windows XP, мае ўласны плэер і нават экранную клавіятуру.
Ролік-жарт з’явіўся 3 красавіка на Youtube. Яго стваральнік Дзмітрый Бычкоўскі на англійскай мове з акцэнтам расказвае пра функцыянал новага беларускага гаджэта, паказвае аперацыйную сістэму і розныя магчымасці. Называецца псеўда-планшэт Иntegral-Pad.