У інтэрнэце вырашаюць, ці ўдзельнічаць апазіцыі ў выбарах

Апытанні на ўсіх сайтах звязаныя, і калі чалавек прагаласуе на адным з рэсурсаў, то  вынік вызначыцца і на астатніх. На дадзены момант апытанне праводзіцца на сайтах "Радыё Рацыі", "Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі", сацыяльнай сеткі InterPolit.NET, "Грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Літве". 

Як патлумачыў Еўрарадыё арганізатар апытання, стваральнік  InterPolit.NET Ігар Коктыш, беларускія палітыкі перад тым, як прымаць рашэнне аб удзеле ў выбарах ці іх байкоце, павінны даведацца меркаванні сваіх выбаршчыкаў па гэтым пытанні.

Ігар Коктыш: "Перад тым, як прыступіць да актыўных дзеянняў, палітыкі павінны ведаць меркаванні выбаршчыкаў. На жаль цяпер ёсць толькі адзіны шлях, які дазваляе правесці аб'ектыўнае апытанне. Гэта апытанне праз інтэрнэт. Калі кожны будзе рабіць сваё апытанне, то мы ніколі не даведаемся, які сапраўдны стан рэчаў. І таму мы распрацавалі цэнтралізаванае апытанне, код якога на сваім сайце можа паставіць любы жадаючы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі