У інтэрнэце з'явіліся асабістыя дзённікі брытанскай каралевы
Гэтая падзея прымеркаваная да 193-х угодкаў з дня нараджэння знакамітай каралевы Вікторыі (1819 — 1901).
Дзённікі налічваюць больш за 43 тысячы старонак і асвятляюць амаль усё доўгае і цікавае жыццё каралевы. Іх перавялі ў электронны фармат і зрабілі вольны доступ на паўгода.