У Каіры працягваюцца сутыкненні дэманстрантаў з вайскоўцамі

Сёння раніцай бакі закідвалі адзін аднаго камянямі каля будынка парламенту ў цэнтры сталіцы. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, ахвярамі апошніх беспарадкаў сталі 10 чалавек, больш за чатырыста атрымалі раненні, паведамляе “Радыё Свабода”.

 

Паліцыя справакавала сутыкненні ў пятніцу, разагнаўшы мірную сядзячую забастоўку каля будынку ўраду. Яе ўдзельнікі патрабавалі адстаўкі вайсковага кіраўніцтва краіны і прэм'ера аль-Ганзуры, які ўзначальваў урад яшчэ пры зрынутым прэзідэнце Хосьні Мубараку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі