У Каліфорніі памёр Рэй Брэдберы

Пра смерць пісьменніка агенцтву Асашыэйтэд Прэс паведаміла яго дачка.

Нагадаем, што сусветную славу Брэдберы прынёс раман-антыўтопія "451 градус паводле Фарэнгейта", апублікаваны ў 1953 годзе.

Па-беларуску публікаваліся пераклады некалькіх апавяданняў амерыканскага фантаста: "Дзіцячы пакой" (пераклала Паліна Маслякова), "Пра вандроўкі вечныя і пра Зямлю" (пер. Сяргей Міхальчук), "Кавалак дрэва" (пер. Марына Кандрусевіч), "Нічога новага, альбо Што забіла сабаку?" (пер. Вольга Караткевіч), "Сам-насам Новы Час" (пер. Х.), "Усмешка" (пер. Надзея Кандрусевіч), "Яго пумпернікель" (пер. Надзея Кандрусевіч).

Фота — nnm.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі