У Камбоджы ў выніку сезоннай паводкі загінула 150 чалавек
Вада затапіла каля 270 тысяч гектараў рысавых палёў, 904 школы і каля 360 будысцкіх храмаў, паведамляе ВВС.
Болей за ўсё ад сезонных паводак, якія пачаліся ў жніўні, пацярпелі камбаджыйскія правінцыі Сіем Рэап і Кампонг Тхом.
Улады краіны адзначаюць, што паводле памеру нанесенай шкоды наступствы паводкі могуць быць падобнымі да разгулу воднай стыхіі 2000 года. Тады ў часе разліву рэк у сезон дажджоў загінулі 374 чалавекі.