У Камянцы прадавец атрымала цяжкую траўму на працоўным месцы

На падлозе складскога памяшкання гандлёвага павільёна былі ўсталяваны драўляныя паддоны са шчылінамі. У выніку прадавец  па неасцярожнасці патрапіла нагой у шчыліну і атрымала пераломы галёначнай косткі, паведамляе regionby.org. Пашкоджанне адносіцца да катэгорыі цяжкіх цялесных. Жанчына доўга праляжала ў лякарні.

Следчым камітэтам па дадзеным факце былараспачатая крымінальная справа за парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі. За такое злачынства дырэктару прадпрыемства пагражае штраф ці да трох гадоў пазбаўлення волі.

Пацярпелая мае права на матэрыяльную кампенсацыю нанесенай шкоды, а гэтаксама на пакрыццё маральнай шкоды. Кампенсацыя можа скласці даволі буйную суму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі