У кантрабандыста забралі мабільнікі на 300 мільёнаў рублёў
Няўдалы кантрабандыст вёз іх з Польшчы праз мытны пункт "Варшаўскі мост".
Як паведамляе БелаПАН спа спасылкай на мытнікаў, 28-гадовы жыхар Брэстчыны ехаў на аўтамабілі "Фольксваген-Гольф" па "зялёным калідоры". Пасля пашпартнага кантролю мытнікі спынілі аўто і правялі яго агляд. У выніку пад капотам машыны знайшлі 80 мабільных тэлефонаў. Паводле папярэдняй ацэнкі, іх кошт складае каля 300 млн рублёў.