У кастрычніку Беларусь наведае чарговая місія МВФ

Міжнародны валютны фонд плануе ў кастрычніку накіраваць чарговую місію ў Беларусь для працягу кансультацый з уладамі па пытаннях эканамічнай палітыкі. Пра гэта падчас тэлефоннага брыфінгу для журналістаў у Вашынгтоне паведаміў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс.

Паводле яго слоў, тэрміны працы місіі арыенціровачна прызначаныя на 5–17 кастрычніка. Эксперты фонду прааналізуюць апошнія падзеі ў эканоміцы Беларусі і “дадуць некаторыя дадатковыя парады”, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што ў аўторак МВФ распаўсюдзіў заяву, у якой фактычна адмовіў Беларусі ў прадастаўленні крэдыту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі