У каталікоў Віцебшчыны з’явіцца свая газета
Міністэрства інфармацыі зарэгістравала газету Віцебскай дыяцэзіі “Каталіцкі веснік”.
Гэта першае зарэгістраванае выданне дыяцэзіі, да гэтага яна не мела друкаваных СМІ. Галоўным рэдактарам газеты з’яўляецца ксёндз Віктар Місевіч. Ён зараз працуе ў пасёлку Бягомль Докшыцкага раёна. Газета будзе выходзіць раз на месяц, далей перыядычнасць выхаду, магчыма, павялічыцца.
Першы нумар газеты пабачыць свет у Віцебску 18 красавіка.