У КДБ лічаць высветленай справу Канавалава і Кавалёва
Пра гэта Камітэт дзяржбяспекі заявіў у адмысловым паведамленні.
КДБ лічыць, што абвінавачванне Дзмітрыя Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву, зачытанае пракурорам, "развеяла здагадкі" ў справе пра тэракт у мінскім мятро. Таксама спецслужбы адзначылі, што перадавыя методыкі і прыёмы дзеянняў сілавых структур укараняюцца ў практыку і адпрацоўваюцца ў перыяд правядзення вучэнняў і ў рэальнай сітуацыі.
Нагадаем, што прысуд Канавалаву і Кавалёву абвесцяць 30 лістапада. Пракурор папрасіў прысудзіць абодвух да растрэлу.