У Кобрыне са скульптуры "Боцман" скралі бронзавую люльку
Цяпер міліцыя шукае злачынца.
Як паведамляе БелаПАН, з заявай пра злачынства ў канцы кастрычніка звярнуўся дырэктар Кобрынскай ЖКГ. Па яго словах, у ноч на 24 кастрычніка невядомы скраў са скульптурнай кампазіцыі бронзавую люльку. Кошт скрадзенага каля 3,5 млн рублёў.
Аднак толькі 23 лістапада міліцыянты пачалі крымінальную справу за крадзеж.
Скульптурная кампазіцыя боцмана, які звоніць у карабельны звон, з папугаем на плячы і люлькай у руцэ з'явілася ў Кобрыне ў 2009 годзе.