У красавіку складзена 118 пратаколаў за незаконныя валютныя аперацыі
Акрамя таго, у валютчыкаў канфіскаваныя грошы ў эквіваленце больш за 300 мільёнаў рублёў.
Таксама былі распачатыя тры крымінальных справы. Пра гэта заявіў прадстаўнік МУС Беларусі Віктар Сянько.
Сянько: "Сітуацыі ўзнікаюць, у сувязі з чым супрацоўнікі праваахоўных органаў забяспечваюць ахову каля абменных пунктаў. За 20 дзён красавіка складзена 118 адміністрацыйных пратаколаў у адносінах да асобаў, якія займаюцца незаконнымі валютнымі аперацыямі. Наогул мы асцерагаемся і прагназуем такую сітуацыю,што грамадзяне, набываючы адзін у аднаго валюту, могуць атрымліваць фальшывыя грашовыя знакі. Таму мы яшчэ раз папярэджваем грамадзян, што вы можаце сутыкнуцца з фальшываманетчыкамі".