У Круглянскім раёне вясковец за ноч скраў два трактары
Аднак далёка на іх ён з’ехаць не здолеў — няўдаламу ўгоншчыку двойчы перашкаджаў дарожны кювет.
19-гадовы хлопец адпачываў з дзяўчынаю. У прыемнай кампаніі яму захацелася выпіць. Па спіртное хлопец хацеў паехаць у райцэнтр, аднак недалёка ад вёскі трактар застраў у кювеце.
Выбрацца адтуль не атрымалася. І хлопец пайшоў па другі трактар, які праз нейкі час таксама апынуўся ў кювеце. Пасля другога здарэння хлопец кінуў тэхніку і пайшоў спаць.
Зранку ў калгасе заўважылі знікненне двух трактароў. А праз пэўны час знайшлі скрадзеную тэхніку і гора-ўгоншчыка. На хлопца пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да пяці гадоў турмы, паведамляе магілёўская міліцыя.
Фота — ampravda.ru