У Крыме беларускі "эльф" скакаў па машынах

Адпачывальнік быў у неадэкватным стане пасля прыёму галюцынагенных прэпаратаў і вырашыў, што ён эльф. Як паведамляе тэлеканал СТВ, малады "эльф" забраўся на чужую машыну і стаў на ёй скакаць, пакідаючы сур'ёзныя сляды.

Калі міліцыянты яго затрымлівалі, малады чалавек сцвярджаў, што ўсе эльфы скачуць па машынах. Да таго ж "эльф" быў вельмі здзіўлены, што яго знаходжанне на капоце машыны магло неяк ёй пашкодзіць. Па яго словах, эльфы мала важаць і добра скачуць.

Якое пакаранне чакае затрыманага "эльфа", пакуль не вядома.

Фота — diary.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі