У Курапатах паставілі крыж польскім афіцэрам

У рамках жалобнай імпрэзы быў усталяваны крыж у памяць афіцэраў Войска Польскага, закатаваных у Беларусі падчас сталінскіх рэпрэсіяў, перадае Радыё "Свабода". Нагадаем, што гэты крыж пастаўлены паўторна. Мемарыяльны знак, усталяваны месяц таму, не прастаяў і сутак.

Пры ўстаноўцы новага крыжа не абышлося без канфузу. Тэкст на шыльдачцы, прымацаванай да крыжа, зроблены з памылкамі. Слова "афіцэры" напісанае праз "е" замест "э", без патрэбы ўжытае "у нескладовае", прапушчаная коска.

Адзін з удзельнікаў цырымоніі Уладзімір Раманоўскі паабяцаў, што заўтра ж усе памылкі будуць выпраўленыя.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі