Да актывісткі "Маладога фронту" прыйшлі з ператрусам

Прадстаўляцца і тлумачыць, што адбываецца гэтыя людзі адмовіліся, у форме быў толькі адзін. Свабода. Спачатку яны не давалі Касе завесці сабаку дамоў, відаць чакалі загадаў, пазней падняліся разам з актывісткай у яе кватэру і правялі там вобшук.  Нічога не знайшоўшы, пачалі задаваць пытанні пра дзейнасць актывісткі і пра яе планы на 26 красавіка, паведамляе прэс-служба “Маладога фронту”.

Кася Галіцкая адзначае, што гэта звычайная практыка праваахоўных органаў — наведваць кватэры актывістаў перад буйнымі акцыямі. Нягледзячы на тое, што акцыя дазволеная, яны робяць захады, каб людзей на яе прыйшло як мага менш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі