У лідскім “Доме Гандлю” заробак выдалі талонамі
Частку авансу супрацоўнікі атрымалі ў выглядзе сертыфікатаў — шматкоў звычайнай паперы са штампам крамы і сумай у 30 000 рублёў.
Пры гэтым супрацоўнікаў папярэдзілі, што, атаварыўшы такі “талон”, яны не могуць атрымаць рэшту наяўнымі. Іншымі словамі, работнік “Дома Гандлю” абавязаны выбіраць тавары такім чынам, каб укласціся ў канкрэтную суму, піша s13.ru
Людзі каментуюць гэта без абурэння і адзначаюць, што “гэта звыклая справа, хоць і нязручна”.