Авіяшоў у Лідзе (фотарэпартаж)
Яго арганізавалі ў гонар 70-годдзя 116-й штурмавой авіябазы.
Свята авіятараў адбылося на старэйшым у Беларусі Лідскім аэрадроме. У неба падняліся самалёты Міг-29, Су-25, верталёты Мі-24. На самалётах Л-39 сваё майстэрства прадэманстравала пілатажная група "Белая Русь”, паведамляе БелТА. Гледачы ўбачыліь выступы парашутыстаў, дэльтапланерыстаў і авіямадэлістаў. У праграме таксама быў паказ авіяцыйнай тэхнікі і святочны канцэрт.