У лістападзе пенсіі павялічацца на 22%
Цяпер сярэдняя пенсія будзе складаць 114 долараў.
Аб будучым павелічэнні пенсій паведаміла намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва. Гэта ўжо трэцяе павышэнне сёлета.
Акрамя звычайных пенсій, у лістападзе будуць таксама пераразлічаныя мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. Перагледзяць памер надбавак да пенсій у сувязі з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму.
Пасля падвышэння сярэдняя пенсія будзе складаць 978 тысяч рублёў, паведамляе БелТА. Па сённяшнім курсе гэта 114 долараў.