У лістападзе выйдзе кніга пра заснавальніка “Вконтакте”
Яе аўтарам з’яўляецца пісьменнік і журналіст Мікалай Конанаў.
Кніга будзе выдадзена ў выдавецтве “Ман, Іваноў і Фербер”, паведамляе “РІА Навіны”. Аўтар некалькі разоў сустракаўся і гутарыў з заснавальнікам “Вконтакте” Паўлам Дуравым. Па словах Конанава, кніга заснавана на рэальных падзеях.
Нагадаем, што сацыяльная сетка “Вконтакте” з’яўляецца самай папулярнай на тэрыторыі Беларусі, Расіі і Украіны.