У Лівіі 1 траўня адновіцца суд над трыма беларусамі
Беларускіх грамадзян абвінавачваюць у пасобніцтве рэжыму зрынутага летась лівійскага дыктатара Муамара Кадафі.
Як паведамляе Радыё Свабода, суд у Трыпалі вінаваціць трох беларусаў, двух расіян і каля дваццаці ўкраінцаў у рамонце вайсковай тэхнікі кадафістаў падчас грамадзянскай вайны ў гэтай краіне. Яны працавалі на сумесным расійска-лівійскім прадпрыемстве "Дакар". Усіх іх затрымалі ў жніўні 2011 года падчас баёў у сталіцы.