У Лізе чэмпіёнаў БАТЭ стартуе выязным матчам з "Лілем"
Сустрэча пройдзе 19 верасня ў Францыі.
У гэты ж дзень нямецкая "Баварыя" прыме іспанскую "Валенсію". Нагадаем, што ўсе гэтыя каманды трапілі ў групу F групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў.
Па выніках сустрэчаў дзве найлепшыя каманды групы выйдуць у 1/8 фіналу, трэцяя — у 1/16 фіналу Лігі Еўропы.