У Лунінцы выпівоха адкусіў вуха свайму сабутэльніку
Двое мужчын бавілі час за выпіўкай, з-за нечага пасварыліся і пабіліся.
Як паведамляе сайт media-polesye.by, перамогу ў бойцы атрымаў 32-гадовы выпівоха, які адкусіў вуха свайму 47-гадоваму таварышу. Пацярпелы трапіў у лякарню з дыягназам “траўматычны адрыў вушной ракавіны”. Прычым медыкі канстатавалі, што прышыць на месца адкушанае вуха немагчыма.
Цяпер па факце здарэння праводзіцца праверка і прызначана судова-медыцынская экспертыза.