У Лядовым палацы ў Баранавічах шукалі выбуховае прыстасаванне

Як піша "Intex-press", падазроны пакет 20 чэрвеня знайшла ахова Лядовага палаца на першым паверсе комплексу. Пасля гэтага супрацоўнікі паведамілі пра знаходку міліцыянтам і выратавальнікам.

Падчас праверкі ні сабака, ні металашукальнік выбухоўкі ўсярэдзіне не выявілі. У пакеце была пластыкавая бутэлька з рассыпістым змесцівам цёмнага колеру. Знаходку перадалі на вывучэнне экспертам.

Фота — Intex-press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі