У Лёшы Ліпа выйшаў галоўны альбом
Нягледзячы на смерць музыкі, сябры сабралі яго творы ў пласцінку і зладзілі вечарынку ў яго гонар.
“Хорошие мальчики точно отправятся в Рай”, — спявае гурт “По глазам”. Усе прысутныя вераць, што менавіта там зараз знаходзіцца клавішнік і дырэктар каманды Лёша Ліп, які памёр 3 месяцы таму. 27 лютага сябры дзяцінства і сябры-музыкі ладзяць вечарынку ў горнар Лёшы. І прэзентуюць альбом, які не паспеў выйсці пры жыцці музыкі.
Стася выйшла на сцэну проста з дэкрэтнага адпачынку
“Мне вельмі хацелася дапамагчы завяршыць тое, што ён не паспеў, — распавядае фронтвумэн “По глазам” Стася. — У мяне была ідэя, астатняе адбылося само сабой, дзякуючы яго родным і сябрам. Я ведаю, як для яго гэта было важна, як ён гарэў, як ён хацеў, каб яго ведалі, хацеў выказацца. Гэта клёва — мець сваю пласцінку. Ён увесь час ціхенька зайздросціў, што ў мяне ёсць альбом. Вось і ў яго ёсць альбом. Я лічу, што нават адзін альбом — гэта ўжо 100 альбомаў. Першы — самы галоўны!”
У канцэрце памяці Лёшы Ліпа граюць Каця Пытлева, Анастасія Ціхановіч, Алег Хаменка, гурты “Без Паники”, Rostany, Dodah King band, “По глазам”.
Каця Пытлева выдала прыемны і светлы дыджэйскі сэт
“Перада мной, шчыра кажучы, стаяў сур’ёзны выбар што граць і як гэта рабіць? — прызнаецца Каця Пытлева, якая грае дыджэйскі сэт напачатку імпрэзы. — І я ў выніку зразумела, што трэба рабіць так, як ты бы хацеў, каб праваджалі цябе. І, мне падаецца, любы рок-музыка і ўвогуле музыка хацеў бы, каб грала светлая, добрая і, магчыма, крыху сумная музыка”.
Гучаць успаміны і добрыя словы пра Лёшу. Яго называюць электра-прынцам, сапраўднай зоркай і проста светлым чалавекам, які любіў сваіх сяброў. Калі Лёша памёр, яму было 24 года. Усё яшчэ было наперадзе...
Алег Хаменка заспяваў песні "Палаца", якія "найбольш адпавядалі імпрэзе"
“Аляксей, дарэчы, хацеў заспавяць на беларускай мове. Гэта мялавядомы факт, — агучвае нечаканую навіну Алег Хаменка. — Але, бачыце, не паспеў. Ён чакаў ад мяне парадаў. Але што я мог параіць чалавеку, які хацеў гэты шэры Сусвет расфарбаваць рознакаляровымі фарбамі? Рабіць тое, што ён рабіў”.
Анастасія Ціхановіч і гурт "Без паники"
Dodah King band на чале з Вадзімам Касалапавым выканалі любімы Лёшам U2
Лёша прысутнічае на вечарынцы — у гэтым упэўненыя ўсе прысутныя. “Руліць працэсам”, — кажа Вадзім Касалапаў. Сябры адмаўляюцца казаць пра Лёшу ў мінулым часе.
Сяброўка Лёшы Алёна заспаявала сваю песню, якая вельмі падабалася Лёшу
“Лёша ўхітраецца збіраць па сёння класныя кампаніі, — кажа сяброўка Лёшы Алёна. — Я прыйшла на яго тусоўку, таму што ён круты, у яго круты праект, і палітыка, якую ён вядзе, крутая”.
Ініцыятарка праекту Наташа збіраецца працягваць дзейнасць па папулярызацыі творчасці Лёшы Ліпа.
Наташа: “Усе тыя, хто сёння на сцэне, абяцаюць зрабіць каверы на песні Лёшы. Таму абавязкова будзе дыск з каверамі. І планую дыск, які сёння прэзентуецца, аддаць у крамы, каб ён быў на паліцы: Лёша Ліп, ён з намі, калі ласка слухайце! Таксама плануецца відэа, ідэю да якога прыдумаў Саша Быкаў: паездзіць па сябрах Лёшы, пагутарыць з імі ў нефарматнай абстаноўцы, прыгадаць прыколы, то бок, зняць такія хоўм-моманты”.
Наташа перадае прывітанні ад мамы і бабулі Лёшы
Па словах Наташы, мама хоча паставіць Лёшу пампезны помнік, дзе ён будзе ў акулярах, і на поўны рост. На ім можна будзе націснуць на кнопку, і загучыць музыка Лёшы.
“Увогуле шкада, што практычна штогод нам даводзіцца з некім развітвацца. Спадзяюся, што гэта сумная тэндэнцыя скончыцца, усе будуць жывыя, здаровыя, творча рэалізаваныя і шчаслівыя”, — падсумоўвае Каця Пытлева.
Светлая памяць Лёшу…
Гурт "Без паники" і Лёша некалі разам рэпетавалі на адной кропцы
Да Вадзіма Касалапава далучыўя Раман Арлоў. Разам музыкі выканалі песню з рэпертуара "У нескладовае"
Rostany
"По глазам"
Больш фота:
http://www.facebook.com/media/set/?set=a.611828278831971.1073741825.147859111895559&type=1