У Мінску 8 красавіка адбудзецца форум ліберальнай моладзі
“Маторам” яго правядзення сталі беларусы і ўкраінцы.
Першы форум ліберальнай моладзі краін "Усходняга партнёрства" пройдзе 8-10 красавіка ў Мінску. Яго арганізуюць дыскусійна-аналітычная супольнасць "Ліберальны клуб” (Беларусь) пры падтрымцы фонду Фрыдрыха Наумана "За свабоду " (Нямеччына).
Пра галоўную мэту форума Еўрарадыё распавёў дырэктар "Ліберальнага клуба" Аляксандр Апейкін:
“Мы хочам стварыць платформу для сталай камунікацыі. Для магчымасці стварэння нейкіх агульных рэгіянальных праектаў паміж арганізацыямі постсавецкага рэгіёна. І мэта форума заснаваць такую платформу, якая будзе сталай платформай для камункацыі”.
Чакаецца, што акрамя прадстаўнікоў моладзевых ліберальных арганізацый Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Ўкраіны, а таксама Еўрасаюза, у рабоце форуму прымуць удзел амбасадар Нямеччыны Крыстаф Вайль і прэзідэнт фонду "Інстытут эканамічнага аналізу" (Расія) Андрэй Іларыёнаў.