У Мінску адбудзецца юбілейны Дударскі фэст
На свята дуды прыедуць гурты з Германіі, Польшчы і Швецыі.
З 12 па 15 траўня ў Мінску пройдзе юбілейны “Дударскі фэст”. Сёлетні форум будзе адметны прыездам замежных зорак сярэдневечнай і фальклорнай музыкі – гуртоў Fidelius (Германія), Hedningarna (Швецыя) і Open Folk (Польшча), а таксама эксперыментальным сумяшчэннем беларускай дуды і дыджэйскіх электронных бітаў.
Падчас фэста запланавана канферэнцыя на тэму “Захаванне дударскай традыцыі на Усходзе Еўропы”. У праграме афіцыйная частка з дакладамі даследчыкаў, неафіцыйная частка – сумесны нямецка-шведска-беларускі
джэм-сэйшн.
Беларускую дуду на фэсце прадставяць гурты Стары Ольса, Litvintroll, Кашлаты Вох, Testamentum terrae, Essa.
Фота: www.staryolsa.com