У Магілёве гарэў клуб “Фараон”
З гульнявога клуба ў цэнтры горада давялося эвакуяваць 40 чалавек.
Пажар адбыўся ў нядзелю ўдзень. Пасля таго, як спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік і было заўважана задымленне, усіх прысутных персанал вывеў на вуліцу.
У выніку пажару ніхто не пацярпеў. Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі, паведамляе “Радыё Магілёў”.