У Магілёве можна выклікаць цырульніка на дом
Адзіная дыспетчарская служба па аказанні бытавых паслугаў на базе мясцовага Цэнтра развіцця малога прадпрымальніцтва з 4 ліпеня.
Цяпер праз тэлефонны званок магілёўцы могуць замовіць сабе на дом майстра па рамонце тэлевізара, лядоўні, цырульніка і нават спецыяліста па хімчыстцы, адзначае сайт магілёўскага гарвыканкама city.mogilev.by.
Званок на нумар дыспетчарскай службы з’яўляецца бясплатным. Супрацоўнікі службы самастойна падбіраюць неабходных спецыялістаў з улікам патрабаванняў кліента.