У Магілёве праходзіць выстава котак

Мэта выставы — адабраць гэтак званы племянны матэрыял, паведаміла БелаПАН намесніца старшыні магілёўскага клуба “Фелісія” Вольга Федзіна. Эксперты павінны выявіць найлепшых жывёл у прадстаўленых пародах, афарбоўках і групах. Коткам, які адпавядаюць пэўным высокім стандартам, прысудзяць тыя ці іншыя тытулы.

Таксама ў межах выставы запланаваныя розныя шоу з удзелам котак і конкурс кацянятаў. Арганізатары адзначаюць, што такія выставы праходзяць у Магілёве штогод у ліпені. А да крызісу ўдавалася зладзіць па дзве выставы на год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі