У Магілёве разам з навагоднімі елкамі паставілі вішні ў квецені
Шэсць двухметровых дрэваў, вырабленых з пластыка і светладыёдных правадоў, з’явіліся на цэнтральнай вуліцы Магілёва — Першамайскай.
Ужо цяпер яны прыцягваюць увагу мінакоў. Зусім хутка яны заззяюць усімі колерамі вясёлкі. Галоўны інжынер прадпрыемства “Гарсвятло” Аляксандр Любчанка абяцае ў навагоднюю ноч ярка-зялёнае святло вішняў. Нічога падобнага, паводле яго словаў, няма ва ўсёй краіне.
Па словах спецыяліста, дзіўныя расліны давялося замаўляць. Кошт адной такой вішні склаў каля 15 мільёнаў рублёў, перадае mycity.by