У Магілёве загарэўся лядовы палац (фота)

Узгаранне адбылося зранку ў нядзелю ў распранальні хакейнай каманды “Магілёў”.

Пажар быў выяўлены дзякуючы пажарнай сігналізацыі. Агонь паспеў пашкодзіць чатыры стэлажы са спартовай формай і ўнутраную адзелку распранальні, паведамляе сайт mycity.by.

Папярэдняя праверка выявіла, што на момант узгарання ў распранальні працавала цеплавая пушка для абагрэву адзення. Ці стала яна прычынай пажару, вырашаць эксперты.

Фота: mycity.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі