У Магілёве шасцікласнік выкінуўся з акна
Перад самагубствам ён пакінуў перадсмяротную запіску. У ёй школьнік прасіў прабачэння ў бацькоў і казаў, што ва ўсім вінаваты ён сам.
Здарэнне адбылося 4 снежня. 12-гадовы падлетак выкінуўся з акна сёмага паверха свайго дома і разбіўся насмерць. Яго цела знайшла маці: жанчына зайшла ў пакой да дзіцяці і ўбачыла расчыненае вакно, паведамляе сайт mycity.by.
Хлопчык рос у добрай сям’і, вучыўся на “выдатна” ў гімназіі №3, быў вельмі таварыскі.
З нагоды самагубства міліцыя праводзіць праверку.
Фота — vesti.kz