У Маладзечне 9 чалавек атруціліся мясам дзіка
Сямёра з іх апынуліся ў лякарні з дыягназам "трыхінелёз". Пры гэтым мяса было праверана ў лабараторыі.
Як паведамляюць "Беларускія навіны" са спасылкай на Першы тэлеканал, сярод захварэлых — двое дзяцей і цяжарная жанчына.
Напярэдадні група паляўнічых у мясцовых лясах забіла двух дзікоў. Мяса пварерылі лабараторыі. Праверка паказала, што мяса не заражанае, таму яго ўжывалі ў ежу. Не зразумела, чаму людзі ўсё жзахварэлі ад праверанага мяса. У лабараторыі лічаць, што хворыя атруціліся мясам іншай, недаследаванай дзічыны.
Медыкі кажуць, што трыхінелёз — вельмі небяспечнае захворванне. Штогод у Беларусі на гэтую інфекцыю хварэюць больш за 60 чалавек.