У Маларыцкім раёне святар насмерць збіў чалавека

Святар Свята-Мікалаеўскай царквы збіў пешахода, калі выязджаў з двара свайго дома, паведамляе сайт tomin.by. Аўтамабіль святара наехаў на 85-гадовага пешахода са спіны, падмяў яго пад колы і працягнуў сталага чалавека праз ляжачага паліцэйскага. Мужчына памёр на месцы.

Пакуль невядома, ці быў кіроўца цвярозым. Яго кроў ўзятая на даследаванне. Варта дадаць, што здарэнне адбылося ў светлы час сутак.

Дарэчы, сам збіты збіраўся адправіцца на пахаванне зяця.

Фота — auto.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі