У Маларыце засіліўся 22-гадовы хлопец

Са словаў жанчыны, у гэты дзень сын прыйшоў дадому нецвярозы. Малады чалавек колькі разоў выходзіў на лесвічную пляцоўку папаліць. Пасля таго, як ён працяглы час не вяртаўся, маці пайшла яго шукаць. Яна прыйшла на тэхнічны паверх і ўбачыла, што сын засіліўся.

Жанчына прыгадвае, што нябожчык і раней выказваў намеры звесці рахункі з жыццём. Ён нідзе не працаваў і не быў жанаты.

Абставіны смерці хлопца вызначаюць следчыя, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі