У Малдове забаранілі камуністычную сімволіку
Адпаведнае рашэнне прыняў парламент краіны.
Таксама парламентары Малдовы асудзілі злачынствы камуністычнага рэжыму, перадае ВВС.
Прынятыя дадаткі ў закон пра палітычныя партыі забараняюць партыям выкарыстоўваць атрыбутыку "таталітарных палітычных рэжымаў", пад якімі маецца на ўвазе, у прыватнасці, серп і молат.
Фракцыя апазіцыйнай Партыі камуністаў пакінула залу паседжання на знак пратэсту. Пазней іх лідар Уладзімір Варонін заявіў, што прынятыя законы — гэта "спроба выключыць Партыю камуністаў з выбарчага поля". Нагадаем, што Варонін займаў пасаду прэзідэнта краіны з 2001 па 2009 год.
Фота — obozrevatel.com