У Малдове зноў не змаглі абраць прэзідэнта
У сувязі з тым, што парламент зноў не змог вызначыцца з кіраўніком краіны, у Малдове прызначаць паўторныя выбары.
Сёння дэпутаты галасавалі за адзінага кандыдата на пост прэзідэнта, лідара Дэмакратычнай партыі Марыяна Лупу. Аднак ён не набраў неабходнай колькасці галасоў. Для перамогі яму трэба было атрымаць 61 голас са 101. А ў Марыяна Лупу — 58 галасоў. Калі парламент не абярэ кіраўніка краіны зноў, тады дэпутатаў распусцяць і ў Малдове абвесцяць новыя парламенцкія выбары, паведамляюць інфармагенцтва.
Малдова ўжо болей за два гады жыве без прэзідэнта і гэта сусветны рэкорд. З-за таго, што выбары ўвесь час правальваюцца, ужо былі распушчаныя парламенты двух скліканняў.