У маскоўскім рэстаране адбыўся выбух і пажар

Расійскія СМІ паведамляюць, што выбух адбыўся ў італьянскім Il Pittore на паўднёвым захадзе Масквы. На пачатак пажару ў рэстаране знаходзіліся каля 50 чалавек, якіх эвакуявалі.

Ад агню пачалі ўзрывацца газавыя балоны, якіх усярэдзіне будынку было даволі шмат. Максімальныя разбурэнні адбыліся ў кухні. У будынку цалкам выбітыя ўсе шыбы, частковая разбураныя сцены.

Асноўнай версіяй трагедыі з'яўляецца выбух побытавага газу.

Фота: lenta.ru, kp.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі