У Маскве на Трыумфальнай плошчы затрымалі 20 чалавек
Яны спрабавалі правесці там несанкцыянаваную акцыю.
Пратэставаць супраць вынікаў выбараў у Дзярждуму Расіі прыйшло 30 чалавек. Таксама за ёй назірала болей за 50 журналістаў і блогераў, паведамляе РИА Новости. Большую частку ўдзельнікаў затрымалі пасля таго, як яны не падпарадкаваліся патрабаваннямі паліцыі разысціся.