У Маскве прайшлі “белыя” акцыі расійскай апазіцыі (фота)
Людзі гулялі ў людных месцах горада з прымацаваны да вопраткі белымі стужкамі — сімвалам пратэсту супраць несправядлівых выбараў.
Акцыя “Белае метро” адбылася на станцыі “Плошча Рэвалюцыі”. Акцыя “Белая плошча” прайшла на Краснай плошчы, якая ўпершыню за некалькі тыдняў была адкрытая для наведвання і на яе дапускалі людзей з белай сімволікай. Людзі гулялі там цягам усяго дня, вадзілі карагоды і спявалі песні.
Некалькі ўдзельнікаў акцыяў былі затрыманыя.