У Маскве ў бары збілі беларускага футбаліста

Як паведамляе Life News, беларус адпачываў вечарам разам з сябрам. За суседнім сталом выпівала кампанія з пяці чалавек. Праз некаторы час маладыя людзі нешта не падзялілі і ўсчалася бойка. Паліцыя, якая прыехала на месца здарэння, затрымліваць нікога не стала – удзельнікі бойкі на той момант ужо памірыліся.

Арцём Гамялько, нягледзячы на разбіты твар, ад паездкі ў шпіталь адмовіўся і пайшоў дадому.

Брамнік “Лакаматыва” з 2006 году выступае за зборныя нашай краіны. У гэтым годзе быў заяўлены ў склад моладзевай каманды. Стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы.

Фота — fclm.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі