У Маскве затрымалі актывістаў гей-руху

У прэс-службе маскоўскай паліцыі сцвярджаюць, што праваахоўнікі перадухілілі магчымыя сутычкі паміж ЛГБТ-актывістамі і іх праціўнікамі, паведамляе РИА Новости. У выніку затрымалі каля 40 чалавек з таго і з іншага боку. Сярод іх двое журналістаў, якія бралі ўдзел у мерапрыемстве, а не асвятлялі яго.

Усіх затрыманых даставілі ў аддзел паліцыі, дзе будзе вырашацца пытанне аб прыцягненні іх да адміністратыўнай адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі